BE RU EN

Адзін з лідараў тэрарыстаў у Самалі ліквідаваны ракетай з дрона

  • 19.03.2015, 9:56

Аднан Гараар, якога ўважаюць за арганізатара нападу на гандлёвы цэнтр у Найробі ў 2013 годзе, быў забіты ракетай, выпушчанай з амерыканскага беспілотніка.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Пентагона, паведамляе "Дождь".

«Ён уяўляў сабой сур'ёзную пагрозу для рэгіёну і міжнароднай супольнасці і быў датычны да нападу на ГЦ WestGate ў кенійскім Найробі», - цытуе агенцтва заяву ўстановы.

Аперацыя адбылася тыдзень таму ў раёне горада Дынсаар за 240 кіламетраў ад Магадзіша, але пра яе вынікі стала вядома толькі цяпер. Ракета трапіла ў аўтамабіль Гараара; пра лёс магчымых спадарожнікаў лідара ісламістаў Пентагон не паведамляе. Мясцовыя жыхары распавялі, што ў аўтамабілі знаходзіліся тры чалавекі, і ён цалкам выгарэў пасля выбуху.

Нагадаем, ЗША вядуць актыўную барацьбу з групоўкай Аш-Шабаб, якая не прызнае ўрада Самалі і фактычна кантралюе шырокія тэрыторыі на поўдні краіны. Вайсковыя дзеянні супраць ісламістаў вядзе суседняя Кенія, а тыя ў адказ вядуць на тэрыторыі краіны рэгулярныя тэракты.

Самым буйным з нападаў стаў захоп закладнікаў у гандлёвым цэнтры ў Найробі. Тады былі забітыя 61 чалавек і шэсць супрацоўнікаў спецназа, яшчэ больш за 175 чалавек атрымалі раненні. З 16 тых, хто нападаў 11 былі затрыманыя, астатнія забітыя.

Фота з архіву

Апошнія навіны