Амэрыканскі пэні ацанілі на $2 мільёны
- 18.03.2015, 19:10
На таргах 26 сакавіка ў Балтыморы амэрыканскі пэні, выраблены ў 1792 годзе, можа быць прададзены сама менш за $2 млн.
Пра гэта паведамляе Gazeta.ru са спасылкай на Bloomberg. Арганізатарам аўкцыёну з'яўляецца кампанія Stacks Bowers.
Адзначаецца, што калі лот сапраўды пойдзе з малатка за такую нелапую суму, то яго каштоўнасць павялічыцца на 200 млн адсоткаў за 223 гады.
Пэні называецца «Цэнт Бэрча» ў гонар свайго стваральніка, гравёра Робэрта Бэрча. Гэта адзін з першых узораў амэрыканскай валюты і адна з сямі захаваных манет гэтага дызайну.
На таргах выстаўлена 560 лотаў. Акрамя «Цэнта Бэрча» на аўкцыёне, сярод іншага, выстаўлены сярэбраны цэнт 1792 года, ягоная ацэначная вартасць складае блізу $400 тысяч. Чакаецца, што агулам таргі прынясуць ад $5 млн да $10 млн.