BE RU EN

Пуцін патлумачыў акупацыю Крыму «клопатам пра мільёны расейцаў»

  • 18.03.2015, 18:35

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін патлумачыў анэксію Крыму і Севастопалю клопатам пра мільёны суайчыннікаў.

Ён заявіў пра гэта на мітынгу-канцэрце на Васільеўскім сходзе, прысвечаным першай гадавіне "далучэння" Крыму да Расеі, паведамляе РБК.

"Гаворка ідзе не проста аб стратэгічнай тэрыторыі, а пра мільёны суайчыннікаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Гаворка і ідзе пра гістарычныя вытокі, пра крыніцы духоўнасці і дзяржаўнасці, аб тым, што робіць нас адзіным народам і адзінай згуртаванай нацыяй", - сказаў ён.

Нагадаем, сёння прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыехаў выступіць на канцэрце ў гонар анэксіі Крыму.

Апошнія навіны