BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка безумоўна выконвае ўсе пажаданні Пуціна

  • 18.03.2015, 18:50

Лукашэнка - самы адданы прыхільнік Расеі ў Беларусі.

Былы амбасадар Украіны ў Менску Раман Бяссмертны заявіў, што Крэмль пачаў гульню супраць беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле ягоных слоў, унутры самой Беларусі пачаліся вельмі сур'ёзныя дэзінтэграцыйныя працэсы, у большай ступені накіраваныя супраць самога Лукашэнкі. Украінскі дыпламат адзначыў, што лёс Беларусі, як і лёс Лукашэнкі, знаходзіцца ў руках Крамля, паведамляе «Радыё Рацыя».

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч мяркуе, што Крамлю няма сэнсу гуляць супраць Лукашэнкі, бо ён з'яўляецца самым адданым прыхільнікам Расеі ў Беларусі.

«Ён безумоўна выконвае ўсе пажаданні Пуціна. Так, трохі скача, робіць выгляд, што ён незалежны. Я не думаю, што могуць тут быць нейкія справы, калі Расея будзе спрыяць скіданню Лукашэнкі, альбо калі Расея, напрыклад, нармальна падтрымае справядлівыя выбары ў Беларусі. Яна ж увесь час падтрымлівае маніпуляцыі спецслужбаў для абрання Лукашэнкі», - заявіў Станіслаў Шушкевіч.

Апошнія навіны