BE RU EN

Марка Лааксанен: «Думаю, што Домрачава ўсё ж здабудзе Кубак свету»

  • 18.03.2015, 17:20

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Фінляндыі Марка Лааксанен мяркуе, што беларуская біятланістка здабудзе Кубак свету сезону-2014/15.

«Мы патрацілі вельмі шмат сіл, але спадзяюся, што хлопцы змогуць змагацца за прызавыя месцы. Барацьба паміж Кайсай Мякярайнен і Дашай Домрачавай працягваецца. Пэўнай стратэгіі ў Кайсы няма, але яна будзе рабіць усё, што ў яе сілах.

Адзіны шанец Кайсы - калі Домрачава заваліць якую-небудзь з гонак, але хутчэй за ўсё гэтага не адбудзецца. Думаю, што Домрачава ўсё ж зойме першае месца, але працягваю верыць у Кайсу», - прыводзіць словы Лааксанена by.tribuna.com.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны