BE RU EN

Еўранэст асудзіў расейскую агрэсію ва Усходняй Еўропе

  • 18.03.2015, 15:44

Парламенцкая асамблея «Усходняга партнёрства» 18 сакавіка на сваім пасяджэнні зацвердзіла «Даклад аб умацаванні партнёрства» - новую стратэгію платформы ў дачыненні да краінаў Усходняй Еўропы.

Прынамсі, у гэтай стратэгіі асуджаецца наўпроставая і ўскосная агрэсія Расеі ва Усходняй Украіне, незаконная анэксія Крыма і падпісанне дамоваў аб цесным супрацоўніцтве з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

У дакуменце падкрэсліваецца, што «ЕЗ нясе адказнасць за дакладнае вызначэнне перспектыў, якія ЕЗ прапануе ў адказ на імкненні і еўрапейскія перспектывы краін-чальцоў». Ён адзначае, што дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе можа мець станоўчае значэнне толькі пры адмове Расеі ад палітычнага і эканамічнага ціску і пры дазволе краінам «свабодна абіраць свой палітычны і эканамічны лёс».

Стратэгія адзначае, што саміт «Усходняга партнёрства» ў Рызе павінен стаць дэманстрацыяй умацавання ініцыятывы, а таксама заклікае ЕЗ увесці бязвізавы рэжым на кароткатэрміновыя паездкі з краінамі-партнёрамі, якія абавязаліся распрацаваць і распрацавалі план дзеянняў у лібералізацыі візавага рэжыму.

«Гэта вельмі знакавае пасяджэнне Еўранэсту. Кансалідаванае асуджэнне ў рэзалюцыі расейскай агрэсіі азначае, што пляцоўка Еўранэст мае шанец з бяздзейнага ўтварэння ў будучыні стаць дзейснай пляцоўкай для Еўраінтэграцыі і кансалідацыі намаганняў краін-чальцоў у супрацьдзеянні расейскай пагрозе. На парадку дня ЕЗ - новая стратэгія добрасуседства ў дачыненні да краінаў Усходняй Еўропы», - адзначыў сустаршыня аргкамітэта стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны