BE RU EN

Страляніна ў парламенце Туніса: загінулі восем турыстаў

  • 18.03.2015, 15:41

Трое ўзброеных людзей, пераапранутых вайскоўцамі, праніклі ў будынак туніскага парламента і зладзілі там стральбу.

Пасля гэтага яны перайшлі ў будынак Нацыянальнага музея Алаўн (Брага), які знаходзіцца непадалёк, расстралялі восем турыстаў і захапілі астатніх у закладнікі, піша Lenta.ru.

У лютым 2015 спецслужбы Туніса правялі маштабную аперацыю, арыштаваўшы 32 ісламістаў, якія планавалі тэракты. Яны мелі намер напасці на штаб-кватэру МУС, аддзяленні паліцыі і грамадзянскія ўстановы ў сталіцы краіны Тунісе і іншых гарадах. Многія з затрыманых вярнуліся з Сірыі, дзе ваявалі на баку «Ісламскай дзяржавы» (ІД).

Апошнія навіны