BE RU EN

Паркоўка на Прывакзальнай плошчы стала платнай

  • 18.03.2015, 15:09

12 сакавіка наземная аўтастаянка на Прывакзальнай плошчы стала платнай. Паркоўка на гадзіну каштуе 10 тысяч рублёў.

Грошы трэба плаціць працаўнікам «Паркоўкі сталіцы». Год таму ішла гаворка аб поўнамаштабнай рэканструкцыі Прывакзальнай плошчы і аўтаматызацыі аплаты на паркоўцы, аднак да рэалізацыі не дайшло, піша «Наша Нiва».

На рагу Прывакзальнай плошчы знаходзіцца шматпавярховы аўтаматызаваны паркінг гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Галілея». Пакінуць аўто там можна, аплаціўшы 10 тысяч за кожныя тры гадзіны і 30 тысяч за кожныя наступныя суткі.

Тарыфы «Галілеі» выгадныя, аднак наземная стаянка пакідае магчымасці і бясплатнай паркоўкі. «Паркоўшчыкі» працуюць з 6 да 22 гадзін, у астатні час на стаянку ўезд і выезд бясплатны.

Апошнія навіны