Кіроўца BMW X5 урэзаўся ў мемарыяльны знак на плошчы Перамогі
- 18.03.2015, 10:51
У Менску ў ноч з 17 на 18 сакавіка кіроўца 1990 года нараджэння на арандаванай машыне BMW X5 вылецеў на плошчу Перамогі і знёс мемарыяльны знак з надпісам «Кіеў».
Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
Са слоў кіроўцы, ён не справіўся з кіраваннем, таму што яго падрэзаў іншы аўтамабіль. «Інспектары вывучылі запісы камер назірання, але не выявілі гэты аўтамабіль. Вядома, што ў момант ДТЗ з кіроўцам у машыне знаходзілася дзяўчына. Аднак пасля здарэння яна знікла…», - адзначылі ў ДАІ.
У Дзяржаўтаінспекцыі дадалі, што паводле факту ДТЗ праводзіцца разгляд.
«Улічваючы гістарычную значнасць аб'екта і шкоду, нанесеную мемарыялу, праверку праводзіць спецпадраздзяленне ў забеспячэнні дарожнай бяспекі УДАІ ГУУС Менгарвыканкама», - звярнулі ўвагу ў кіраванні.