BE RU EN

Беларус будзе кіраваць манетарнай палітыкай Нацбанка Украіны

  • 17.03.2015, 18:35

Дзмітрый Салагуб прызначаны выканаўцам абавязкаў намесніка старшыні НБУ.

17 сакавіка ён пачаў ажыццяўляць агульнае кіраўніцтва манетарным кірункам банка, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзмітрый Салагуб нарадзіўся ў 1978 годзе. У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, атрымаўшы кваліфікацыю эканаміста, выкладчыка эканомікі. Да 2002 года вучыўся ў магістратуры нацыянальнага ўніверсітэта Кіева-Магілянскай акадэміі, атрымаў ступень магістра эканомікі.

З 2002 да 2004 года быў навуковым супрацоўнікам Інстытута эканамічных даследаванняў і палітычных кансультацый Украіны, да 2007 года працаваў эканамістам-даследчыкам у прадстаўніцтве Міжнароднага валютнага фонду ва Украіне.

Апошнія навіны