BE RU EN

Прэм'ер-міністр Грэцыі прыедзе ў Маскву на месяц раней

  • 17.03.2015, 17:35

Алексіс Цыпрас прыедзе ў Маскву на перамовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуцінам 8 красавіка.

Візіт адбудзецца на месяц раней запланаванага. Грэцыя спадзяецца пазбегнуць банкруцтва.

Алексіс Цыпрас падчас перадвыбарнай кампаніі абяцаў спыніць рэжым жорсткай эканоміі, які стаў адной з умоў выдачы крэдыту Грэцыі, паведамляе BBC.

Першапачаткова планавалася, што візіт Цыпраса адбудзецца 9 траўня, але грэцкі ўрад дамовіўся аб пераносе паездкі на месяц наперад праз "празмерна жорсткія эканамічныя ўмовы", выстаўленыя еўрапейскімі крэдыторамі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны