BE RU EN

Беларускі арбітр будзе абслугоўваць матчы ЧС у хакеі 2015

  • 17.03.2015, 17:32

Беларускі хакейны арбітр Максім Сідарэнка будзе абслугоўваць матчы чэмпіянату свету 2015 (1-17 траўня, Прага, Астрава).

Пра гэта паведаміла прэс-служба Федэрацыі хакея.

Усяго ў спіс галоўных суддзяў увайшло 16 прадстаўнікоў дзевяці краін (Беларусі, Нямеччыны, Расеі, Славаччыны, ЗША, Фінляндыі, Чэхіі, Швайцарыі і Швецыі).

Максім Сідарэнка - сын вядомага трэнера Андрэя Сідарэнкі. У якасці галоўнага арбітра дэбютаваў на ЧС-2014 у Менску.

Апошнія навіны