Вярхоўная Рада назвала раёны Данбаса з асаблівым статусам
- 17.03.2015, 14:59
У пераліку з 85 найменняў пазначаныя населеныя пункты, чыгуначныя станцыі, скрыжаванні дарог, а таксама адна шахта.
Вярхоўная Рада Украіны апублікавала пералік населеных пунктаў у Данецкай і Луганскай абласцях, на якія прапануецца распаўсюдзіць асобы парадак мясцовага самакіравання, піша "Лiга.нет".
Спіс аб'ектаў і населеных пунктаў апублікаваны ў якасці дадатку да праекта пастановы "Аб вызначэнні асобных раёнаў, гарадоў, пасёлкаў і вёсак Данецкай і Луганскай абласцей, у якіх уводзіцца асаблівы парадак мясцовага самакіравання" N2374 ад 14 сакавіка 2015 года.
Акрамя населеных пунктаў, у пераліку з 85 найменняў пазначаныя чыгуначныя станцыі, скрыжаванні дарог, а таксама адна шахта з указаннем геаграфічных каардынатаў.
У тлумачальнай запісцы да праекту пастановы сказана, што гэта вызначаная Генштабам УСУ лінія з прывязкай да мясцовасці, распрацаваная на падставе дапаўнення да менскага мемарандума ад 19 верасня. Такі парадак мясцовага самакіравання ўводзіцца часова, тэрмінам на тры гады з дня ўваходжання ў дзеянне гэтага дакумента.