BE RU EN

Каля «Экспабела» затрымалі незалежную журналістку

  • 17.03.2015, 12:46

Журналістку «Радыё Свабода» Галіну Абакунчык затрымалі каля гандлёвага цэнтра, куды прыехаў Лукашэнка.

Журналістка «Радыё Свабода» Галіна Абакунчык доўга не выходзіла на сувязь. Нарэшце рэдакцыі атрымалася з ёй звязацца, калі карэспандэнтку пасадзілі ў міліцэйскую машыну «для высвятлення асобы». Пасля гэтага яе перавялі ў аддзел унутраных спраў, размешчаны на рынку.

Галіна Абакунчык павінна была выканаць рэдакцыйнае заданне - апытаць прадпрымальнікаў аб тым, якія надзённыя праблемы іх хвалююць на гэты момант і якое пытанне яны б хацелі задаць Лукашэнку.

Журналістку вызвалілі праз гадзіну

Апошнія навіны