Лех Валенса: Захад павінен сілай адказаць на агрэсію Расеі
- 17.03.2015, 12:10
Заходнім дзяржавам не застаецца нічога іншага, як сілай адказаць на агрэсію РФ супраць Украіны.
Пра гэта сказаў былы прэзідэнт Польшчы і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса ў эфіры TVN24, паведамляе УНИАН.
«Пуцін, Расея зламалі прынцыпы, на якіх будуецца Еўропа - на свабодзе, трактатах, дамоўленасцях. Калі нешта руйнуецца, то застаецца толькі сіла», - сказаў ён, адзначыўшы, што ўсё больш людзей ўсведамляюць, што нельга дазваляць расейцам такіх дзеянняў.
Экс-прэзідэнт Польшчы выступіў за тое, каб Захад дапамог Украіне ў барацьбе супраць расейскай агрэсіі, у тым ліку пастаўкамі зброі, каб перамагчы «зялёных чалавечкаў», якія «раздзіраюць краіну».
Валенса таксама звярнуў увагу на тое, што Расея выкарыстоўвае ва Украіне грубую сілу, у той час як Захад спрабуе весці нейкую палітычную гульню.
«Як тут можна гуляць і перамагчы, калі ён (Пуцін) займаецца боксам, а мы гуляем у шахматы?» - здзіўляўся ён.