BE RU EN

Стваральнік «Шэрлака» распавёў аб адмысловай «віктарыянскай» серыі

  • 17.03.2015, 12:06

Адзін са стваральнікаў серыяла «Шэрлак» Стывен Мофат пацвердзіў версію пра «віктарыянскі» спецвыпуск.

Пра гэта піша «Газета.Ru» са спасылкай на Entertainment Weekly.

Раней тэлекампанія «Бі-бі-сі» апублікавала новыя фатаграфіі Бенедыкта Камбербэтча і Марціна Фрымена, якiя выконваюць ролі Шэрлака Холмса і доктара Ватсана адпаведна, прычым акторы былі не ў сучасным адзенні (як у серыяле), а ў касцюмах ў стылі XIX стагоддзя. Прыхільнікі тэлешоў выказалі здагадку, што героі адправяцца на касцюміраваны баль ці што гаворка ідзе пра сон аднаго з персанажаў.

Цяпер Мофат заявіў, што дзеянне каляднага спэцвыпуску сапраўды будзе разгортвацца ў віктарыянскім Лондане. Ён падкрэсліў, што гэтая гісторыя не з'яўляецца часткай сезону, які складаецца з трох серый. Са слоў Мофата, разам з іншым стваральнікам «Шэрлака» Маркам Гэтысам яны хацелі стварыць менавіта віктарыянскі эпізод. «Але гэта павінен быў быць менавіта спецвыпуск», - падкрэсліў Мофат. Праца над гэтай серыяй амаль скончаная, і Мофат адзначыў, што вельмі задаволены вынікам.

Афіцыйная дата прэм'еры пакуль невядомая, але чакаецца, што спецвыпуск пакажуць у Вялікабрытаніі ў снежні.

Апошнія навіны