BE RU EN

Беларускія афіцэры возьмуць удзел у камандна-штабнай трэніроўцы ў Расеі

  • 17.03.2015, 10:58

17 сакавіка ва ўзброеных сілах Расейскай Федэрацыі пачынаецца стратэгічная камандна-штабная трэніроўка з цэнтральнымі органамі вайсковага кіравання.

Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве прыбыла аператыўная група афіцэраў Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паведамілі charter97.org у прэс-службе Мінабароны.

«На заяву міністра абароны Расейскай Федэрацыі стратэгічная камандна-штабная трэніроўка будзе праводзіцца з улікам рэальных дзеянняў сіл Паўночнага флота, які паводле распараджэння Прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна прыведзены з 16 сакавіка разам з асобнымі злучэннямі Заходняй вайсковай акругі і Паветрана-дэсантных войскаў у поўную баявую гатоўнасць. Трэніроўка будзе доўжыцца да 20 сакавіка 2015 года», - адзначылі там.

Апошнія навіны