BE RU EN

Аляксандр Хацкевіч сустрэнецца з заўзятарамі

  • 17.03.2015, 9:38

Сустрэча адбудзецца 20 сакавіка ў Менску.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч возьме ўдзел у ёй разам са сваім штабам. Аб гэтым паведамляецца ў заяве на афіцыйнай старонцы БФФ «Вконтакте».

«Цікавыя пытанні, не менш цікавыя адказы, добры настрой, усмешкі, шмат фота (сэлфі :)) і пазітыў - менавіта так павінна прайсці гэтая сустрэча! Прыходзьце 20 сакавіка ў канферэнц-залу Дома футбола (пр-т Пераможцаў, 20/3) а 18:30!» - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны