BE RU EN

На тэрыторыі Налібоцкай пушчы знайшлі самагонны завод

  • 16.03.2015, 20:58

Міні-завод складаўся з сямі металічных ёмістасцяў, у якіх знаходзілася больш як тона гатовай да далейшай перапрацоўцы брагі.

Самагонны міні-завод выяўлены на тэрыторыі заказніка «Налібоцкі» недалёка ад вёскі Цаюны Валожынскага раёна, паведамляюць «Белорусские новости».

«Самагоншчыкі прыязджалі да міні-заводу на чоўне, для падрыхтоўкі спіртнога ваду бралі з ракі Іслач, адкіды вытворчасці выліваліся туды ж», - адзначыў начальнік аддзялення УАПП УУС Мінаблвыканкама Андрэй Амбражэй.

У гаспадарчых пабудовах аднаго з дамоў размешчанага за кіламетр ад месца выяўлення самагоннага апарата вёскі Цаюны знойдзены яшчэ 80 літраў і човен. Яны належаць жыхару Валожына, дырэктару прыватнай фірмы.

Супрацоўнікамі УУС высвятляюць іншых удзельнікі самагоннай вытворчасці. Матэрыялы паводле вынікаў праверкі будуць перададзеныя ў суд Валожынскага раёна для прыцягнення вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з незаконным абарачэннем алкагольных напояў і парушэннем экалагічнай бяспекі.

Для вывазу самагоннага апарата і ачысткі тэрыторыі заказніка прыцягнутыя спецыялісты органаў лясной гаспадаркі.

Апошнія навіны