BE RU EN

Жыхарам Баранавічаў распавялі пра палітвязняў

  • 16.03.2015, 19:12

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» распаўсюдзілі ў Баранавічах інфармацыю пра палітвязняў.

Жыхары горада знайшлі ўлёткі ў сваіх паштовых скрынях.

Таксама ў цэнтры Баранавічаў з'явіліся налепкі з лічбай «16» - сімвалам Дня салідарнасці і лозунгам «Свабоду Беларусі!». Яны расклееныя на слупах і дошках аб'яў.

Нагадаем, 16 дзень кожнага месяца з'яўляецца Днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі. Акцыі ў гэты дзень традыцыйна праходзяць у Беларусі, а таксама - у шмат якіх краінах свету.

Раней налепкі «Свабоду Беларусі» былі заўважаныя ў Камянцы.

Апошнія навіны