BE RU EN

Суданец арыгінальна пакараў шэфа, які затрымаў заробак (Відэа)

  • 16.03.2015, 18:20

Сайт LiveLeak падзяліўся відэазапісам інцыдэнту, што адбыўся на будоўлі дзесьці ў гарачым Судане.

Як тлумачыць выданне ў апісанні да роліка, на ім мясцовы рабочы жорстка адпомсціў свайму наймальніку за затрымку заробку.

Экскаватаршчык разбіў каўшом аўтамабіль шэфа, безабаронна прыпаркаваны ў пустыні. Мужчына абышоўся з ім як з баксёрскай грушай, працягваючы збіваць нават пасля таго, як самаход ужо ператварыўся ў аладку, піша NEWSru.com.

Каментатары звяртаюць увагу на тое, што ад учыненага грукату і землятрусу не вытрымалі і сталі ў паніцы разбягацца жыхары пяскоў - яшчаркі.

Апошнія навіны