BE RU EN

Лукашэнка: Некаторыя ўжо засядзеліся, заляжалася на сваіх пасадах

  • 16.03.2015, 17:39

Дыктатар абрынуўся з крытыкай на рэктараў беларускіх ВНУ.

Беларускі правадыр Аляксандр Лукашэнка, узгадняючы прызначэнне рэктара Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, адзначыў, што з рэктараў беларускіх ВНУ сёлета будзе асаблівы попыт, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Сёлета з рэктарамі будзе адмысловая гутарка. Некаторыя ўжо засядзеліся, заляжалася на пасадах, трэба трошкі зварушыць іх, таму што праз іх рукі праходзіць эліта нашай дзяржавы, будучыня нашай дзяржавы», - сказаў ён.

На ягоную думку, рэктары «павінны быць моцнымі, каб весці за сабой моладзь». «Няпростая моладзь, гэта лепшая наша моладзь, разумная, з імі трэба ўмець весці дыялог і размаўляць», - адзначыў беларускі правадыр.

Апошнія навіны