BE RU EN

З Расеі на Данбас прыбываюць склады з боепрыпасамі

  • 16.03.2015, 15:51

Падраздзяленні ўзброеных сіл РФ і іх памагатыя канцэнтруюць сілы ў Луганску, ля горада Шчасце, а таксама на марыупальскім кірунку.

Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў спікер штаба АТА Андрэй Лысенка, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

Са слоў прэс-афіцэра, на названых кірунках прарасейскія баевікі стварылі значныя запасы боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў.

"Паводле аператыўнай інфармацыі, дыверсійна-выведвальныя групы ворага спрабуюць сабраць інфармацыю аб размяшчэнні сіл АТА на Луганскім кірунку", - сказаў ён.

Акрамя таго, паводле інфармацыі ўкраінскай выведкі, на памежную станцыю Краснадон з Расеі штодня прыбываюць цягнікі з боепрыпасамі для баевікоў.

"Разгортваецца інтэнсіўны інфармацыйна-псіхалагічны ўплыў на насельніцтва і сілы АТА з боку суперніка шляхам распаўсюду інфармацыі аб пачатку актыўных баявых дзеянняў практычна на ўсіх кірунках", - дадаў ён.

Апошнія навіны