BE RU EN

Кабзон заклікаў забіваць бадзяжных сабак

  • 16.03.2015, 15:37

Дэпутат Дзярждумы Іосіф Кабзон заявіў аб неабходнасці знішчаць бадзяжных сабак.

Так прадстаўнік Забайкальскага краю ў ніжняй палаце парламента адрэагаваў на трагедыю з хлопчыкам у Чыце, якога, напэўна, загрызла зграя сабак, паведамляе «Забмедиа».

«Гэта абуральны выпадак (...) Раз такое адбылося, неабходна ўжываць кардынальныя захады, сабак трэба адлоўліваць і знішчаць. І пляваць на тых «зялёных», якія іх абараняюць», - сказаў Кабзон.

Кіраўнік арганізацыі «Зооправо» Наста Федзюніна падзялілася з радыёстанцыяй «Говорит Москва» сваім меркаваннем аб тым, як трэба развязваць гэтую праблему. Яна мяркуе, што неабходна караць уладальнікаў жывёлін, якія выкідваюць іх на вуліцу, піша Lenta.ru.

«Бяздомныя жывёліны ў нас з'яўляюцца з прычыны нядбалага стаўлення грамадзян (...) Я думаю, што Кабзон наогул не ў курсе праблемы, гэта, скажам так, эмоцыя на гэты момант», - дадала Федзюніна.

Апошнія навіны