BE RU EN

Намесніка старшыні Лідскага райвыканкама затрымалі за хабар

  • 16.03.2015, 14:16

Двое чыноўнікаў, у тым ліку намеснік старшыні Лідскага райвыканкама, затрыманыя з довадамі злачынства пры атрыманні хабару.

Намесніка старшыні Лідскага райвыканкама, які курыруе пытаннямі ідэалогіі, маладзёжнай палітыкі, друку і СМІ, культуры, спорту і турызму, а таксама старшыню Траццякоўскага сельсавета затрымалі проста на адной з вуліц райцэнтра, піша БелТА.

Чыноўнікі падазраюцца ў атрыманні хабару за садзейнічанне ў атрыманні бясплатных віз іншым асобам. Затрыманыя ўключалі ў спісы на атрыманне бясплатных віз для спартыўных каманд і народных калектываў людзей, якія не маюць да спорту і музыкі ніякага дачынення.

У крымінальнай справе фігуруюць некалькі дзесяткаў чалавек, якія, не маючы на гэта права, атрымалі бясплатныя візы для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах і музычных фэстах.

Апошнія навіны