BE RU EN

У Беларусі забароняць продаж алкаголю пасля 22 гадзін

  • 16.03.2015, 12:58

Купіць алкаголь у крамах можна будзе толькі з 9 да 22 гадзін.

Пра гэта паведаміла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by.

«Я чалец міжустаноўчай працоўнай групы, куды ўваходзяць прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, пракуратуры, МУС і шмат цэнтраў, якія займаюцца гэтай праблемай. Прыемна, што спажыванне алкаголю і колькасць тых, хто паліць у Беларусі зніжаецца. Г. зн. праца дае вынікі, але трэба рухацца далей. Таму адзін з кампанентаў - гэта абмежаванне часу продажу.

У праекце ўказа аб абарачэнні алкаголю, (цяпер ён паступіць у «парламент»), абмежаваны час продажу спіртнога з 9.00 да 22.00. Ужо з'явілася ў мясцовых распарадчых органах права на правядзенне абмяжоўваючых мерапрыемстваў. Напрыклад, збор ўраджаю, выпускныя - гэта ўжо ўсё ўжываецца на практыцы. Ёсць абмежаванні на продаж алкаголю ў Інтэрнэце. Далей - наступны этап», - заявіла яна.

Апошнія навіны