BE RU EN

Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Венедыктаў часова з'едзе з Масквы

  • 16.03.2015, 12:27

Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў, які фігуруе ў так званым «расстрэльным спісе» вымушаны будзе пакінуць сталіцу РФ.

Услед за расейскай журналісткай Ксеніяй Сабчак, якая на некаторы час наважыла пакінуць краіну праз пагрозы асабістай бяспекі, з Масквы таксама мае намер з'ехаць і галоўны рэдактар радыёстанцыі Эхо Москвы Аляксей Венядзіктаў, паведамляе liga.net.

Пра гэта ў сябе ў «Твітэры» напісаў карэспандэнт амерыканскага часопіса Time Сайман Шустэр.

«Сабчак не адзіная. Венядзіктаў пацвердзіў мне на мінулым тыдні, што ён у «расстрэльным спісе» і мае намер пакінуць горад», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раніцай 16 лютага стала вядома, што тэлевядоўца Ксенія Сабчак часова пакідае тэрыторыю Расеі, бо яе імя фігуруе ў так званым «чорным спісе», пра існаванне якога СМІ паведамілі пасля забойства апазіцыянера Барыса Нямцова.

Апошнія навіны