BE RU EN

Новым мэрам Вільні стаў Рэмігіюс Шымашус

  • 16.03.2015, 12:17

Ліберал Рэмігіюс Шымашус перамог на выбарах мэра літоўскай сталіцы.

Паводле папярэдніх звестак, ён набраў блізу 61% галасоў, а Артурас Зуокас, які быў мэрам з 2011 года - блізу 38%. Апошні займаў гэтую пасаду цягам трох тэрмінаў - быў кіраўніком горада таксама і ў 2003-2007 гадах. Апошнім часам абяцаў дапамагчы знайсці ў Вільні будынак пад беларускі музей, паведамляе «Белсат».

У сваю чаргу, Рэмігіюс Шымашус быў міністрам юстыцыі Літвы ў 2011 годзе, калі ўстанова выдала беларускім уладам інфармацыю пра Алеся Бяляцкага, што стала падставай для асуджэння праваабаронцы. Шымашус прызнаваўся, што ў яго дагэтуль баліць сэрца за гэта і што ён думаў пра тое, каб падаць у адстаўку.

Апошнія навіны