BE RU EN

Air China ў траўні пачынае палёты Пекін - Менск

  • 16.03.2015, 10:22

Air China з 1 траўня 2015 года запускае новы маршрут ва Усходняй Еўропе.

Як паведамляе Аirlineroute.net авіякампанія, якая ўваходзіць у Star Alliance пачынае палёты ў Менск і ў Будапешт.

Новы рэйс па маршруце Менск - Пекін будзе выконвацца самалётамі Airbus A330-200 авіякампаніі Air China - 227 пасадачных месцаў. Перыядычнасць рэйса - чатыры разы на тыдзень, паведамляе tut.by.

Кошты на пералёт пакуль на сайце кітайскай авіякампаніі не пазначаныя. Пры гэтым у паведамленні адзначана, што Air China не зможа прадаваць квіткі па маршруце Менск-Будапешт.

Air China - нацыянальная авіякампанія Кітая авіякампанія, другая па велічыні ў краіне. З'яўляецца флагманскім авіяперавозчыкам і адзінай авіякампаніяй, што мае сцяг Кітая на сваіх самалётах.

Апошнія навіны