BE RU EN

Праз выпальванне травы ў Гомелі стаіць пах гару

  • 16.03.2015, 10:15

Жыхары некаторых раёнаў Гомельскай вобласці апынуліся, быццам у тумане, у самім жа абласным цэнтры з'явіўся пах гару.

У рэгіёне гарыць сухая трава, паведамляе тэлеканал АНТ.

Толькі за некалькі дзён ратавальнікі ліквідавалі больш за 150 ачагоў. 130 гектараў лясной зоны і тэрыторыі каля вёсак пакрытыя попелам. Акрамя гэтага, пажары, што пачаліся з узгарання травы і кустоў, знішчылі больш за дзесятак будынкаў.

Каб спыніць вясновыя палы, выратавальнікі адправіліся ў рэйды і праводзяць тлумачальную працу з жыхарамі. Менавіта падпальванне травы вяскоўцамі, на іх думку, з'яўляецца галоўнай прычынай усіх узгаранняў. За распальванне вогнішчаў парушальнікам пагражае штраф да сарака базавых велічынь, а гэта ні многа ні мала - больш за сем мільёнаў рублёў.

Адзін такі выпадак ужо скончыўся трагедыяй у Берасцейскай вобласці. У агні загінуў пенсіянер. Сярод пацярпелых - жыхары Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Апошнія навіны