BE RU EN

Мезін будзе стажорам трэнера брамнікаў каманды Беларусі

  • 15.03.2015, 20:34

Былы галкіпер нацыянальнай каманды Беларусі Андрэй Мезін вяртаецца ў яе ў якасці трэнера.

Мяркуецца, што галкіпер, які закончыў гульнявую кар'еру матчам супраць каманды ЗША на ЧС-2014 у Менску, найбліжэйшым часам будзе выступаць у ролі стажора настаўніка брамнікаў, піша by.tribuna.com.

Апошнім, напэўна, стане профільны швэдскі спецыяліст Міхаэль Ленэр, які ў сэзоне-2009/10 ужо супрацоўнічаў з менскім «Дынамам», а ў мінулым месяцы - з нацыянальнай камандай нашай краіны на данійскім этапе «Еўрачэленджа».

Нагадаем, што ў ролі трэнера брамнікаў Мезін паспеў дэбютаваць у лістападзе мінулага года ў штабе Уладзіміра Крыкунова падчас люблянскага турніру «Чэленджа». Мяркуецца, што цяпер, акрамя ролі практыканта ў галоўнай камандзе краіны, Мезіну будзе даручана кіраваць падрыхтоўкай галкіпераў моладзевай (U-20) і юнацкай (U-18) камандаў Беларусі.

Апошнія навіны