BE RU EN

Сын былога прэзідэнта Ірана асуджаны на 15 гадоў турмы

  • 15.03.2015, 19:47

Суд у Тэгеране прысудзіў сына былога прэзідэнта Ірана Алі Акбара Хашэмі Рафсанджані да 15 гадоў турмы.

Іранскія дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Мехдзі Рафсанджані быў абвінавачаны ў злачынствах супраць нацыянальнай бяспекі, а таксама ў фінансавых злоўжываннях.

Яго, прынамсі, абвінавацілі ў распальванні беспарадкаў у Іране пасля прэзідэнцкіх выбараў 2009 года, паведамляе BBC.

Мехдзі Рафсанджані быў арыштаваны ў Іране пасля вяртання на радзіму з Вялікай Брытаніі ў 2012 годзе.

Апошнія навіны