BE RU EN

Забарону акцыі ў падтрымку Украіны абскардзяць у ААН

  • 15.03.2015, 15:50

Грамадскі актывіст з Ваўкавыска Віталь Гуляк падаў у Камітэт правоў чалавека ААН скаргу на дзеянні мясцовых уладаў.

Дакумент складаецца з дзвюх частак. Першая тычыцца забароны Ваўкавыскага райвыканкама на правядзенне ў студзені-лютым 2014 пікету і шэсця ў падтрымку Украіны, другая - прыцягнення Віталя Гуляка да адміністрацыйнай адказнасці за правядзенне ў сакавіку таго ж года несанкцыянаванага пікету ў падтрымку Украіны. Падчас акцыі грамадскі актывіст быў затрыманы і аштрафаваны на 10 базавых адзінак, піша сайт ПЦ «Вясна».

Паколькі спробы абскардзіць гэтыя пастановы ўладаў на нацыянальным узроўні былі беспаспяховымі, Гуляк звярнуўся ў наднацыянальны орган - Камітэт правоў чалавека ААН.

Апошнія навіны