BE RU EN

Вікторыя Бэкхэм выйшла ў свет са страшным макіяжам

  • 15.03.2015, 14:12

Тэмай нумар адзін у заходніх таблоідах стаў няўдалы макіяж Вікторыі Бэкхэм на адкрыцці выставы "Аляксандр МакКуін. Дзікая прыгажосць".

Рэтраспектыўная выстава вядомага брытанскага мадэльера Аляксандра МакКуіна прайшла ў лонданскім музеі Вікторыі і Альберта.

Чорная сукенка, нядбайна распушчаныя валасы, занадта цёмныя цені і памада натуральнага адцення - гэты вобраз Вікторыі Бэкхэм многія аглядальнікі назвалі страшным. А некаторыя прыгадалі ёй і дзявочае прозвішча - Адамс, намякнуўшы на сямейства са знакамітай чорнай камедыі, піша Delfi.lv.

Апошнія навіны