BE RU EN

Украінскія памежнікі не ведаюць, якое «насенне» завезлі ў Данбас

  • 15.03.2015, 13:08

Дзяржаўная памежная служба Украіны выступіла з афіцыйнай заявай што да ўезду ў Данецкую вобласць чарговага «гуманітарнага канвою» з Расеі, які прыбыў на Данбас раніцай 15 сакавіка.

Як паведамілі "Обозревателю" ў Дзяржаўнай памежнай службе, перасоўванне 20-га так званага «гумканвою» адбывалася з грубым парушэннем нормаў міжнароднага і нацыянальнага заканадаўства і ўзгодненых з Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа мадальнасцяў.

Акрамя таго, улічваючы, што расейскім бокам своечасова не пададзеная інфармацыя пра спосаб дастаўкі, наменклатуру грузу і месцы перасячэння мяжы, украінская міжведамасная група ніякім чынам, нават шляхам візуальнага назірання, удзелу ў афармленні грузу не брала.

Нагадаем, што прадстаўнікі расейскага МНС называюць гэты канвой «пазачарговым» і сцвярджаюць, што ў ім нібыта знаходзяцца 700 тон гуманітарных грузаў, сярод якіх мінеральныя ўгнаенні і насенне для правядзення вясновых палявых работ.

Апошнія навіны