Украінскія лекары: Настрой у Саўчанкі баявы
- 14.03.2015, 21:00
Стан здароўя лётчыцы, якая незаконна ўтрымліваецца ў расейскай турме, прымальны, пагрозы ейнаму жыццю на гэты момант няма.
Пра гэта паведамілі ўкраінскія лекары пасля наведвання Надзеі Саўчанкі ў маскоўскім следчым ізалятары-1 "Матроская цішыня", піша УНІАН.
"Выхад з галадання заўсёды значна больш небяспечны, чым нават пэўны час галадання. У гэтым выхадзе былі цяжкія нюансы, мы больш за ўсё гэтага баяліся, калі сюды ехалі. Але на гэты момант яна знаходзіцца ў даволі прымальным стане. Калі гэты працэс будзе прадаўжацца як ён ідзе, і як мы супольна вызначылі, як ён павінен рухацца, то будзем спадзяецца, што ўсё будзе добра", - сказаў намеснік галоўнага лекара клінікі "Феафанія" Андрэй Строкань.
У той жа час, прафесарка, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Наталля Харчанка падкрэсліла, што на гэты момант пагрозы жыцця для Саўчанкі няма. "Пагроза жыцця - гарантыі дае Госпад. Я, як лекар, пагрозы для жыцця пры далейшым выхадзе з галадання, пры правільным выхадзе, у Надзеі на сённяшні дзень не бачу", - сказала яна.
Харчанка падкрэсліла, што адная рэкамендацыя ўкраінскай стараны была, каб ўвесь перыяд пакуль Надзея выходзіць з галадоўкі, а гэты перыяд павінен раўняецца часу галадання - гэта амаль два месяцы, яна павінна знаходзіцца ў шпіталі пад наглядам лекараў са сталым маніторынгам паказчыкаў яе здароўя.
"Нам сёння атрымалася пагаварыць і паглядзець гісторыю хваробы, пагутарыць з Надзеяй Саўчанкай. Перш за ўсё я хачу сказаць, што гэта вельмі мужная жанчына, якая не схільная распавядаць пра свае перажыванні або пра свае адчуванні. Стан у Надзі, на шчасце, прымальны, скаргаў на момант нашай гутаркі яна не падавала. Яна пачала прымаць ежу і гэта вельмі працяглы сур'ёзны працэс выхаду з голаду. Яна гэта разумее, паволі прымае ежу, на сённяшні дзень стан яе крыху палепшыўся, бо прыём ежы дае ёй сілы жыць. Яна любіць Украіну і папрасіла перадаць усім шчырае вітанне", - сказала Харчанка.
Паводле ейных слоў, расейскія лекары на правільным шляху, і яны знайшлі поўнае паразуменне.
"Мы сустрэлі разуменне з боку лекараў. Тыя пытанні, якія на наш погляд былі не зусім правільнымі, мы абмеркавалі і знайшлі адзіную тактыку, адкарэктаваўшы ход вываду Надзі з голаду. Я спадзяюся, што ўсе гэтыя рэкамендацыі будуць выконвацца", - сказала Харчанка.
Паводле ейных слоў, вага ў Саўчанка стала на пару кілаграмаў большая.
"Настрой у яе баявы - яна аптыміст і баец", - сказала лекар.
Нагадаем, сёння ўкраінскія лекары больш за 5 гадзін аглядалі ў следчым ізалятары Саўчанку. Напярэдадні, 13 сакавіка, іх не пусцілі да палоннай украінскай лётчыцы.
Сёння лекараў даставіў да следчага ізалятара начальнік консульскага аддзела пры пасольстве Украіны ў Маскве Генадзь Браскаленка.
Ён адзначыў, што сустрэча стала магчымай дзякуючы спрыянню ўпаўнаважанага правоў чалавека ў РФ Элы Памфілавай.