BE RU EN

БАТЭ - уладальнік Суперкубка Беларусі-2015

  • 14.03.2015, 17:16

Барысаўскі БАТЭ стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі-2015, у серыі пенальці падолеўшы салігорскі "Шахцёр".

Асноўны час сустрэчы закончыўся ўнічыю - 0:0, а ў серыі пасляматчавых адзінаццаціметровых удараў мацнейшымі былі барысаўцы, піша "Прессбол".

Галкіпер барысаўцаў Сяргей Чэрнік адбіў тры пенальці.

Апошнія навіны