BE RU EN

Украінскія лекары сустрэліся з лётчыцай Саўчанкай у СІЗА

  • 14.03.2015, 13:55

Расея дапусціла да Саўчанкі ўкраінскіх лекараў.

Інфармацыю пра візіт медыкаў да арыштаванай лётчыцы Надзеі Саўчанкі пацвердзіў у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў "Твітэр" кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін.

"Дзякуючы сумесным намаганням, пачынаючы ад прэзідэнта Пятра Парашэнкі, - да нашага консула ў Маскве, украінскія лекары - ужо з Надзеяй", - напісаў кіраўнік украінскага замежнапалітычнага ведамства.

Нагадаем, раней прэзідэнт Украіны паведаміў, што накіроўваў ліст Уладзіміру Пуціну з просьбай неадкладна вызваліць украінскую лётчыцу Саўчанку, якая незаконна ўтрымліваецца ў маскоўскім СІЗА. У знак пратэсту супраць свайго незаконнага затрымання Саўчанка праводзіць галадоўку.

Пазней прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што адказ прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на ліст прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з нагоды ўтрымання ў СІЗА РФ лётчыцы Надзеі Саўчанкі накіраваны ў Кіеў.

Апошнія навіны