BE RU EN

Грэцыя адмовілася ад фінансавай дапамогі Расеі

  • 14.03.2015, 13:33

Грэцыя ў працэсе пераадолення пазыковага крызісу не мае намеру скарыстацца прапановай Расеі аб дапамозе.

Пра гэта ў пятніцу, 13 сакавіка, заявіў грэцкі міністр фінансаў Яніс Варуфакіс. З ягоных слоў, развязанне гэтай праблемы неабходна знайсці ў рамках Еўрапейскага Звязу, піша "Укрінформ".

"На сёння Афіны не імкнуцца атрымаць падтрымку ад краін, якія не ўваходзяць у еўразону, у тым ліку ад Расеі", - сказаў кіраўнік фінансавага ведамства.

У той жа час ён выказаўся за неабходнасць хутчэйшага дасягнення дамоўленасцей з урадам у Маскве аб шляхах "урэгулявання ўкраінскага крызісу".

Апошнія навіны