BE RU EN

Пінчукі абаранілі Дзень горада

  • 14.03.2015, 12:31

Пінчукі дамагліся захавання традыцыі святкавання Дня горада ў першыя выходныя кастрычніка.

"Дэпутаты" мясцовага савета разгледзелі вынікі апытання гараджан і заўвагі актывістаў. Большасць пінчукоў не падтрымала ініцыятыву ветэранаў, якія прапанавалі сумясціць Дзень вызвалення ад нацыстаў і Дзень горада, паведамляе «Радыё Рацыя».

Краязнаўца Эдуард Злобін упэўнены, што ўсё вызначае эканоміка, бо калі б прыслухаліся да ініцыятывы ветэранаў, то атрымалі б "мёртвае" свята.

- У той час, калі студэнты ў горадзе пераважна адсутнічаюць, навучэнцы агульнаадукацыйных школ на вакацыях, гэта пройдзе міма вялікага пласта людзей. Людзі ў адпачынку, у горадзе 14 ліпеня не вельмі шмат жыхароў. Святкаваць Дзень горада пры адсутнасці гараджан глупства, - сказаў ён.

Грамадскія актывісты адзначаюць, што адмова ад ідэі ветэранаў, ніякім чынам не азначае негатыўнае стаўленне да Дня вызвалення Пінска ад нацыстаў ці ўвогуле да перамогі над Нямеччынай.

Апошнія навіны