BE RU EN

Пад Стоўбцамі ўзарвалі вадацяжную вежу (Відэа)

  • 14.03.2015, 11:16

Збудаванне было аварыйным.

12 сакавіка ў вёсцы Любкаўшчына Стаўбцоўскага раёна работнікі выбухатэхнічнай службы пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада выбуховым спосабам правялі дэмантаж вадацяжнай вежы. Вежа размяшчалася на тэрыторыі СЗАТ «Агракамбінат «Колас», паведамляе прэс-служба МНС.

«Вадацяжная вежа знаходзілася ў аварыйным стане - кут яе нахілу складаў паўметра і будова магла абрынуцца на будынак птушніка, які стаіць побач. Распрацоўка праекта на выбуховыя работы гэтага аб'екту заняла ў ратавальнікаў тыдзень, у той час як сам выбух адбыўся ў лічаныя секунды», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны