BE RU EN

Асуджаны сын бабруйскага блогера не можа знайсці працу на «хіміі»

  • 13.03.2015, 21:36

Сын блогера Алега Жаўнова з лістапада знаходзіцца ў вёсцы Заліп’е ў Гомельскай вобласці.

Там Аляксей Жаўноў адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу, паведамляе ПЦ "Вясна".

Нагадаем, у ліпені 2014 года маладзён атрымаў тры гады "хіміі", а таксама штраф на суму 50 мільёнаў рублёў за прычыненую маральную і фізічную шкоду "даішніку" Аляксандру Бутоўскаму падчас канфлікту каля будынку ДАІ. Сам Аляксей Жаўноў сцвярджае, што фізічна не мог чыніць супрацьдзеянне Бутоўскаму, бо ў адной руцэ ў яго была відэакамэра, за другую яго трымаў пад локаць іншы супрацоўнік ДАІ.

- Сын дагэтуль не можа знайсці працу, - распавядае Алег Жаўноў. - Куды б ён ні прыйшоў уладкоўвацца, яму адмаўляюць, і часам гэтыя адмовы гучаць надумана. Аляксею трэба падаваць патэнцыйным працадаўцам даведку, дзе паведамляецца, што ён "хімік", напэўна, гэта іх палохае.

Жаўновы далей дамагаюцца скасавання прысуду, вынесенага суддзёй Юліяй Беразюк.

- 12 сакавіка мы ездзілі ў Вярхоўны суд, нечакана трапілі на прыйманне да старшыні Валянціна Сукалы. Найбліжэйшым часам нашу скаргу разгледзяць, будзем спадзявацца на станоўчы вынік, - кажа Алег Жаўноў.

Апошнія навіны