BE RU EN

Каля месца забойства Нямцова знойдзеныя два пісталеты

  • 13.03.2015, 20:00

На дне ракі Масква блізу Вялікага Замаскварэцкага моста выяўленыя два пісталеты.

На дне ракі Масква блізу Вялікага Замаскварэцкага моста, на якім >быў застрэлены палітык Барыс Нямцоў, выяўленыя два пісталеты, аднак адзін з іх дакладна не з'яўляецца прыладай забойства, на другі балістычная экспэртыза пакуль не атрыманая, паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца, знаёмая з цягам расследавання.

"Вадалазы старанна і штодня абследуюць дно Масквы ў ваколіцах Вялікага Замаскварэцкага моста", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле ягоных слоў, імі было выяўлена ўжо два пісталеты. "Аднак балістычная экспэртыза паказала, што першы не з'яўляецца прыладай забойства, на другі пісталет экспэртныя высновы пакуль не гатовыя", - сказала крыніца.

Сустаршыня апазіцыйнай партыі РПР ПАРНАС Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага недалёка ад Чырвонай плошчы на Вялікім Маскварэцкім мосце.

Як паведамлялася, у следства ёсць двое абвінавачаных - Заур Дадаеў і Анзор Губашаў, а таксама трое падазраваных - Гамзат Бахаеў, Тамерлан Эскерханаў і Шагід Губашаў. Двум першым выстаўленае абвінавачванне ў арганізаваным забойстве (частка 2 артыкула 105 КК РФ) і незаконным захоўванні зброі (частка 2 артыкула 222 КК РФ).

Апошнія навіны