BE RU EN

Супрацоўнікаў піяр-кампаніі падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў на мільярд

  • 13.03.2015, 18:30

Органы пракуратуры распачалі шэраг крымінальных спраў аб карупцыйных і эканамічных злачынствах.

Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, паведамляе БелаПАН.

На гэты момант пракуратура санкцыянавала ўзяць пад варту двух падазраваных паводле крымінальнай справы аб ухіленні выплаты падаткаў на 1 млрд 135 млн рублёў.

Старшы памочнік пракурора Менска ў прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў распавёў, што гаворка ідзе пра адну з фірмаў, якая займаецца піяр-акцыямі.

Дзесяць работнікаў фірмы былі аформленыя ў якасці ІП, і арганізацыя ўклала з імі дамовы пра нібыта аказанне паслуг. Паводле фіктыўных дамоў супрацоўнікам пералічвалі грошы, якія яны пераводзілі ў гатоўку.

Такім чынам піяр-кампанія вяла сваю дзейнасць з 2012 да 2014 года. Вядзецца расследаванне.

Апошнія навіны