BE RU EN

Нацбанк дазволіў юрыдычным асобам атрымліваць валюту ад замежнікаў

  • 13.03.2015, 16:30

Нацбанк Беларусі дазволіў юрыдычным асобам - рэзідэнтам атрымліваць валюту ад замежных грамадзян у якасці аплаты за пастаўленыя тавары і паслугі.

Дазвол дзейнічае з 1 сакавіка і распаўсюджваецца толькі на банкаўскія пераводы з-за мяжы. Ён уключае ў сябе аплату паводле ўгод з нерухомасцю, піша АФН.

Варта адзначыць, што гэты крок Нацбанку з аднаго боку паляпшае інвестыцыйныя магчымасці ў эканоміку Беларусі, з другога - прыкметна палягчае і робіць больш таннай схему вяртання ў краіну раней выведзеных даходаў (адмывання грошай).

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны