BE RU EN

Для некаторых прадпрыемстваў выраслі тарыфы на газ

  • 13.03.2015, 14:55

Для дзяржаўных прадпрыемстваў устаноўлены падвойны тарыф на газ і электраэнэргію, спажытыя звыш нормы.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 26 лютага 2015 года №10 "Аб павелічэнні тарыфаў на электрычную энэргію і кошту прыроднага газу".

Згодна з дакумэнтам, у два разы выраслі тарыфы на электраэнергію і кошт прыроднага газу, спажытыя прадпрыемствамі звыш устаноўленых урадам аб'ёмаў. Павялічаныя тарыфы будуць дзейнічаць, пачынаючы з лютага 2015 года.

Пастанова Міністэрства эканомікі ўваходзіць у дзеянне пасля яе афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2015 года

Апошнія навіны