BE RU EN

Паўночная Карэя абстраляла Усходне-Кітайскае мора

  • 13.03.2015, 14:13

Паўночная Карэя запусціла сем ракет «зямля-паветра» ў бок Усходне-Кітайскага мора.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Рэнхап» са спасылкай на Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў (АКНШ) ЗША, піша БелаПАН.

Выпрабавальныя пускі з тэрыторыі правінцыі Паўднёвы Хамген былі зафіксаваныя паўднёвакарэйскімі наглядальнымі станцыямі. Паводле звестак АКНШ ЗША, выкарыстоўваліся зенітна-ракетныя комплексы С-75, С-125 і С-200.

У Сеуле мяркуюць, што такім чынам КНДР выказала сваю незадаволенасць супольнымі вучэннямі Key Resolve і Foal Eagle, якія праходзяць ля яе межаў і ў якіх удзельнічаюць амерыканскія і паўднёвакарэйскія вайскоўцы. У дзень пачатку манеўраў, 2 сакавіка, паўночнакарэйскія вайскоўцы запусцілі дзве ракеты Р-17 у бок Японскага мора.

На гэты момант КНДР і Рэспубліка Карэя знаходзяцца ў стане вайны. У пачатку студзеня 2015 года ў Паўночнай Карэі заявілі аб распрацоўцы плана ўварвання ў Паўднёвую Карэю. У Пхеньяне разлічваюць зрэалізаваць план за тыдзень, а ў выпадку супраціву Паўднёвай Карэі і пры супрацьдзеянні войска ЗША - за 15 дзён. У плане прадугледжана ўжыванне так званых асіметрычных магчымасцяў КНДР, у тым ліку ядзернай зброі.

Апошнія навіны