BE RU EN

Крамы атрымліваюць лісты з «рэкамендацыямі», чым гандляваць

  • 13.03.2015, 11:25

У лютым сталічныя крамы атрымалі ліст з Галоўнай управы спажывецкага рынку Менгарвыканкама.

Кароткі змест такі: «у мэтах выканання даручэння...просім забяспечыць у продажы шырокі асартымент...». У гэтым выпадку гаворка ідзе аб «Крыніцы». «Вядома, трэба будзе неяк адрэагаваць хоць бы ў мінімальным аб'ёме. Зразумела, што паліцы «Крыніцай» ніхто застаўляць не будзе», - пракаментавалі ліст у буйной гандлёвай сетцы.

Кажуць, што такія лісты ідуць рэгулярна. Нарады ў кожным рэгіёне праводзяцца часта, і прынятыя на iх пастановы трэба камусьці выконваць, піша onliner.by.

- Так, такі ліст ёсць, чаму ён выклікаў у вас такі інтарэс? - распавялі ў ГУПР. - Гэта сумесная ініцыятыва з «Крыніцай». Летась у прэзідэнта праводзілася нарада аб развіцці піваварнай галіны. Там былі прынятыя пастановы, і кантроль за іх выкананнем не зняты. Мы ў Менску адказваем за «Крыніцу». Я не магу здагадвацца, ці атрымліваюць такія лісты крамы ў іншых рэгіёнах. Гаворка не ідзе пра санкцыі або закрыццё крамы, калі не будзе ўсяго асартыменту вытворцы. Гэта - рэкамендацыі.

Апошнія навіны