BE RU EN

Сенат ЗША заклікаў Абаму пашырыць «спіс Магніцкага»

  • 12.03.2015, 20:29

Сенат ЗША заклікаў Барака Абаму дадаць імёны, якія прапаноўваліся Нямцовым, у «спіс Магніцкага».

«Сенат прызнае адважную працу лідара расейскай апазіцыі Барыса Нямцова, які прысвяціў сваё жыццё барацьбе з карупцыяй і падтрымцы ўсеагульных і неад'емных правоў расейскага народа выбіраць сваіх лідараў і жыць у адпаведнасці з дэмакратычнымі стандартамі», - гаворыцца ў дакуменце, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Рэзалюцыя напісаная даволі жорсткай дыпламатычным мовай. Там, сярод іншага, гаворыцца пра тое, што ў Расеі «пануюць беспакаранасць і бракуе адказнасці», а таксама «праваахоўныя, судовыя і следчыя органы часта выкарыстоўваюцца для пераследу палітычных апанентаў і грамадзянскай супольнасці».

Сенатары таксама заклікалі прэзідэнта ЗША Барака Абаму дадаць імёны, якія прапаноўваліся Нямцовым, у «спіс Магніцкага» і «значна павялічыць дапамогу з боку ўрада Злучаных Штатаў на адрас партнёраў-аднадумцаў у Расеі..., каб змагацца з плынню прапаганды і атмасферай нянавісці, створанай прэзідэнтам Пуціным у Расейскай Федэрацыі».

Рэзалюцыі сената носяць рэкамендацыйны характар і не маюць абавязковай юрыдычнай сілы.

Апошнія навіны