BE RU EN

У Еўракамісіі пакуль не ведаюць, калі адбудуцца перамовы аб пастаўках газу

  • 12.03.2015, 18:50

Пацверджанай даты правядзення трохбаковых перамоваў аб пастаўках газу яшчэ няма.

У Еўрапейскай камісіі яшчэ не ведаюць, калі адбудуцца газавыя перамовы ў трохбаковым фармаце Украіна-ЕЗ-Расея, але адзначаюць, што гэта адбудзецца да канца сакавіка. Пра гэта ў Брусэлі паведаміла прадстаўніца віцэ-прэзідэнта ЕК энэргетычнага звязу Мараша Шэўчавіча Ганна-Каіса Ітканэн, піша liga.net.

"Цяпер мы разглядаем магчымую дату, але пацверджанай даты яшчэ няма. Перамовы запланаваныя да канца гэтага месяца", - сказала яна.

Нагадаем, Еўракамісія накіравала запрашэнні міністрам энэргетыкі РФ і Украіны Аляксандру Новаку і Уладзіміру Дзямчышыну правесці 20 сакавіка ў Брусэлі перамовы наконт коштаў і ўмоў паставак газу ва Украіну і яго транзіту ў ЕЗ у вяснова-летні перыяд. Адпаведныя лісты міністрам накіраваў намеснік кіраўніка Еўракамісіі ў справах Энэргетычнага звязу Мараш Шэфчавіч. Еўракамісія разлічвае атрымаць прапановы бакоў наконт коштаў газу, канкрэтныя дамоўленасці аб умовах паставак, а таксама аб захадах у забеспячэнні запампоўвання газу ў падземныя газасховішчы Украіны.

Апошнія навіны